BE RU EN

Мірон адзначае Дзень герба і бел-чырвона-белага сцяга

  • 19.09.2012, 10:47

Мінулай ноччу на высакавольтнай лініі электраперадач недалёка ад пасёлка Руба пад Віцебскам з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Па словах відавочцаў, ён правісеў да самай раніцы і быў добра бачны з шашы, па якой ходзіць шмат грамадскага транспарту, перадае «Радыё Свабода».

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, спаслаўшыся на дасведчаныя крыніцы, працытаваў змест цыдулкі, прымацаванай да сцяга:

«19 верасня 1991 г. легітымны парламент Беларусі засведчыў дзяржаўным гербам старадаўні герб «Пагоня», а дзяржаўным сцягам - бел-чырвона-белы гістарычны сцяг. З гэтай сімволікай мы адбудуем нашу дзяржава! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Апошнія навіны