BE RU EN

У Магілёве арыштаваныя грамадзяне краін ЕЗ і ЗША

  • 18.09.2012, 21:05

Міліцыя ўварвалася на семінар з удзелам моладзевых арганізацый.

У Магілёве падчас семінара прадстаўнікоў «маладзёжак» ліберальных партый з удзелам замежных гасцей у памяшканне ўварваліся некалькі супрацоўнікаў міграцыйнай службы Ленінскага раёна Магілёва. Яны ўтрымліваюць замежнікаў, якія пакінулі пашпарты ў гатэлі, паведамляе ucpb.org.

За пашпартамі замежных грамадзян адправілі аднаго з удзельнікаў семінара ў суправаджэнні прадстаўніка ўлад. Замежныя грамадзяне з'яўляюцца прадстаўнікамі міжнароднай моладзевай ліберальнай арганізацыі з Аўстрыі, Германіі, Нідэрландаў, ЗША. Семінар прысвечаны так званай выбарчай кампаніі, якая праходзіць у Беларусі.

Грамадзян Беларусі перапісалі, абяцаюць «сур'ёзна размаўляць» у найбліжэйшай будучыні. Гэта сябры моладзевых арганізацый дэмакратычных партый: Грамадзянскі форум, БХД і АГП.

Замежным грамадзянам пагражае штраф ці дэпартацыя.

Усё гэта адбываецца ў будынку Тэхнапарка ў Магілёве.

Апошнія навіны