BE RU EN

Бардзюжа хоча аб'яднаць усе ваенныя падраздзяленні АДКБ

  • 18.09.2012, 16:49

Неабходна стварыць войскі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, аб'яднаўшы ўжо існуючыя структуры, лічыць генеральны сакратар АДКБ.

Аб гэтым Мікалай Бардзюжа заявіў у аўторак, паведамляе РІА «Новости».

«Мы прапануем стварыць войскі АДКБ, аб'яднаўшы ўсе ўжо існуючыя кампаненты... Гэта міратворчыя сілы, КСАР, двухбаковыя групоўкі, сілы хуткага разгортвання ў цэнтральна-азіяцкім рэгіёне, у гэтыя войскі дадаткова ўключыць і стварыць калектыўны авіяцыйны кампанент, то ёсць авіяцыю, якая можа займацца транспарціроўкай асабістага складу і фарміраванняў пры неабходнасці лакалізацыі тых ці іншых канфліктаў, забяспечваць баявое прыкрыццё аперацый», - паведаміў ён у ходзе каардынацыйнай нарады старшынь камітэтаў (камісій) па абароне і бяспецы парламентаў дзяржаў-членаў АДКБ пры савеце Парламенцкай асамблеі арганізацыі, якая праходзіць у Ерэване.

Удзельнікамі АДКБ пасля прыпынення членства Узбекістана застаюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея і Таджыкістан. Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы была створана на аснове Дамовы аб калектыўнай бяспецы, падпісанай 15 траўня 1992 года краінамі-членамі СНД.

Апошнія навіны