BE RU EN

Прадпрыемствы не могуць выбрацца з пазык

  • 18.09.2012, 11:38

У ліпені ў Беларусі прадоўжыўся рост пратэрмінаванай запазычанасці за прыродны газ.

Паводле звестак Белстата, пратэрмінаваная запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы (у тым ліку ўнутрырэспубліканскія разлікі) на 1 жніўня 2012 года дасягнула 1,450 трлн. рублёў, павялічыўшыся ў 1,6 разоў у параўнанні з пачаткам года. У ліпені яна вырасла на 7,2% пасля росту на 42,2% у чэрвені.

У прыватнасці ўнутраная пратэрмінаваная запазычанасць за прыродны газ дасягнула 1,15 трлн. рублёў, павялічыўшыся на 12,5% (128 млрд. рублёў) за ліпень пасля росту на 64,8% (402,9 млрд. рублёў) за чэрвень.

Апошнія навіны