BE RU EN

Табе патрэбныя такія «выбары»? (Фота)

  • 18.09.2012, 10:14

Актывісты групы «Акцыя-16» правялі ў Менску акцыю, якая заклікае да байкоту «парламенцкіх выбараў» у Беларусі.

У цэнтры горада актывістамі групы былі распаўсюджаныя ўлёткі ў выглядзе інфармацыйнага бюлетэня, на якім замест прозвішчаў кандыдатаў былі ўказаны «Злодзей», «Хлус», «Баязлівец», «Дурань», піша ffight.org.

«Мы лічым, што сёння кандыдаты ад улады не здольныя прымаць рашэнні і засядаць у «парламенце». Альтэрнатывай такім кандыдатам можа быць толькі байкот «выбараў», да якога мы заклікаем жыхароў Менска і іншых гарадоў Беларусі», - заяўляюць актывісты.

Апошнія навіны