BE RU EN

З льготнай чаргі выкрэсляць «лішніх» людзей

  • 17.09.2012, 10:31

На мінулым тыдні Лукашэнка запатрабаваў адбіраць кватэры ў льготнікаў, якія іх здаюць у арэнду.

Да выканання даручэнняў ужо прыступілі на месцах. Як адзначыў у эфіры «Беларусь-1» міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў, выканкамы яшчэ раз перагледзяць спісы грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, піша onliner.by.

«Аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва пачалі адставаць ад тэмпаў росту чаргі людзей, якія маюць патрэбу ў жыллі. На гэта звярнулі ўвагу яшчэ ў мінулым годзе. Было даручана разгледзець, хто стаіць у чарзе, яшчэ раз перагледзець крытэрыі аднясення грамадзян да катэгорыі маючых патрэбу людзей, якія могуць прэтэндаваць на падтрымку дзяржавы, - растлумачыў Анатоль Нічкасаў. - І гэта работа была зроблена. Быў прыняты ўказ № 13, які выразна ўстанавіў крытэры аднясення грамадзян да катэгорыі маючых патрэбу. Гэта 16 катэгорый. Перагледжаны спісы выканкамамі. На нарадзе кіраўнік дзяржавы даручыў яшчэ раз выканкамам перагледзець спісы маючых патрэбу. Безумоўна, у чарзе павінны стаяць толькі тыя, хто мае права на дзяржаўную падтрымку».

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка даручыў перагледзець чаргу да красавіка 2013 года і ўнесці адпаведныя папраўкі ў заканадаўства.

Апошнія навіны