BE RU EN

Улёткі праўладнага кандыдата раздаюць дактары «хуткай»

  • 13.09.2012, 17:31

Старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Бойка знайшоў арыгінальны спосаб распаўсюджвання сваіх агітацыйных улётак.

Медыкі «хуткай дапамогі» раздаюць іх пацыентам і нават мінакам.

Мясцовы жыхар Віктар Дашкевіч распавёў "Народной воле":

«Еду я сабе на ровары і раптам мяне абганяе «хуткая» і спыняецца. Гляджу: выходзіць чалавек, за ім другі. Абодва ў белых халатах і да мяне. Ну, думаю, забраць мяне хочуць. А яны даюць мне ўлёткі агітацыйныя пра кандыдата Бойку. Кажуць, што ім даручылі раздаваць гэтыя ўлёткі, вось яны і даюць іх кожнаму, каго бачаць. Ездзяць па вуліцах і вось чым займаюцца. Можа, у іх іншай працы няма? Не ведаю, можа, і ветэрынарнай службе даручылі раздаваць улёткі. Прыедуць да каровы і ўручаць усім, хто побач».

Апошнія навіны