BE RU EN

У Менску здымаюць фільм пра сына Сталіна (Фота)

  • 13.09.2012, 15:56

12-серыйны тэлепраект будзе называцца «Сын бацькі народаў».

Серыял прысвечаны сыну савецкага дыктатара Васілю Сталіну, паведамляе open.by.

Рэжысёрам-пастаноўшчыкам карціны стаў Сяргей Шчарбін, а сцэнар напісаў Эдуард Валадарскі. У ролі Васіля Сталіна здымаецца малады расейскі акцёр Гела Месхі. Здымкі серыяла пра Сталіна-малодшага пачыналі ў Маскве - у Крамлі, на дачы Сталіна.

З 9 жніўня здымачная група працуе ў Беларусі. Ужо зняты некалькі сцэн у Магілёве і на аэрадроме пад Бабруйскам. Цяпер здымкі працягваюцца ў Менску, дзе шмат архітэктуры і інтэр'ераў у стылі сталінскай эпохі.

Апошнія навіны