BE RU EN

МЗС хоча павысіць статус у ШАС

  • 13.09.2012, 13:37

У Пекіне праходзяць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Кітая.

«Абмяркоўваюцца пытанні пашырэння гандлёвага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва, павышэння статусу Рэспублікі Беларусь у Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС)», - паведаміў на брыфінгу ў чацвер у Менску начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, перадае «Інтэрфакс».

Паводле яго слоў, 12 - 14 верасня ў Пекіне праходзяць палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Кітая на ўзроўні намеснікаў міністраў.

«Беларускую дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, кітайскую - намеснік міністра замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Чэн Гопін», паведаміў Савіных.

Ён адзначыў, што «у ходзе перагавораў асноўная ўвага засяроджана на абмеркаванні дынамікі і перспектыў двухбаковых адносін, развіцця палітычнага дыялогу».

Намеснікі міністраў таксама абмяркуюць ход падрыхтоўкі 13-га пасяджэння беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і сумесныя дзеянні па стварэнні Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку, паведаміў прэс-сакратар МЗС.

Запланаваны таксама сустрэчы Алейніка з кіраўніцтвам шэрагу кітайскіх кампаній, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты ў Рэспубліцы Беларусь з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў Кітая, праінфармаваў Савіных.

Прадстаўнік МЗС таксама паведаміў, што 13 верасня ў Пекіне ў рамках кансультацый паміж МЗС пройдуць планавыя кансультацыі на ўзроўні кіраўнікоў аналітычных падраздзяленняў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Кітая.

Апошнія навіны