BE RU EN

Козіку не падабаюцца «некаторыя» кандыдаты

  • 13.09.2012, 13:25

Старшыня пралукашэнкаўскай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік заклікаў не галасаваць за «некаторых» кандыдатаў у дэпутаты.

«Я не буду падтрымліваць некаторых кандыдатаў», - сказаў Леанід Козік, выступаючы на пленуме савета ФПБ у чацвер у Менску, піша «Інтэрфакс».

«Я не будуць галасаваць за тых, хто заклікаў да байкоту беларускіх тавараў, за тых, хто забараняе стварэнне прафсаюзных арганізацый, а там ёсць такія бізнесмены, за тых, хто ганьбіць нашу прафсаюзную арганізацыю. Вось за такіх людзей не трэба галасаваць», - працягнуў кіраўнік ФПБ.

Козік звярнуўся да залы з пытаннем: «Ужо ж можна агітаваць?». Атрымаўшы станоўчы адказ, ён сказаў: «І вас агітую не галасаваць за гэтых кандыдатаў».

Апошнія навіны