BE RU EN

Сацыяльную сетку для аграрыяў створаць у Беларусі

  • 13.09.2012, 12:45

Беларускі энтузіяст прапануе рэалізаваць смелы інтэрнэт-праект - стварыць спецыяльную віртуальную пляцоўку для сельгаспрадпрыемстваў.

Працаваць «Агранэт» (меркаваная назва сайта) будзе па прынцыпе папулярных сацыяльных сетак. З тым толькі адрозненнем, што ўдзельнікамі стануць фермеры і прадпрыемствы.

Распрацоўнік сцвярджае, што яны змогуць не толькі абменьвацца інфармацыяй на адной пляцоўцы, але і заключаць дамовы ў рэжыме онлайн і ўдзельнічаць у тэндэрах. «Агранэт» ужо прэзентавалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі.

Цяпер праект вывучаюць спецыялісты, паведамляе ОНТ.

Апошнія навіны