BE RU EN

У краму дадаткаў Windows 8 не пусцілі Беларусь

  • 13.09.2012, 11:18

Праграмісты са 120 краін свету атрымалі магчымасць размяшчаць свае дадаткі ў анлайн-краме Windows Store - галоўным каталоге ПА для Windows 8.

Але распрацоўшчыкі з Беларусі, Украіны і Казахстана не прыйшліся да двара Microsoft, піша «Товарищ онлайн».

Windows Store - гэта рэпазітарый дадаткаў для праграмнага асяроддзя Metro, якое выкарыстана ў АС Windows 8 і яе планшэтнай версіі Windows RT.

У блогу Microsoft апублікаваны спіс краін, праграмісты з якіх могуць гандляваць сваімі прадуктамі ў краме. Для індывідуальных праграмістаў гадавая падпіска на публікацыю кантэнту будзе каштаваць 49$, для фірм - 99$.

На думку экспертаў, Windows Store стане значным рынкам збыту ПА, так як Windows - найбольш распаўсюджаная АС у свеце. Праграмісты змогуць устанаўліваць на свае праграмы кошты ад цэнта да 1.000$. Пры жаданні можна выставіць бясплатныя дадаткі.

Нагадаем, Windows 8 паступіць у продаж у кастрычніку.

Апошнія навіны