BE RU EN

Надпіс на футболцы кандыдата адцэнзуравалі (Фота)

  • 13.09.2012, 10:28

Замест надпіса «За Беларусь без Лукашэнкі» на плакаце засталося толькі «За Беларусь».

Вядомы шматлікім гамяльчанам надпіс на футболцы кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе Уладзіміра Няпомняшчых быў падвергнуты цэнзуры, піша ПЦ «Вясна».

Многія жыхары Гомеля ведаюць кандыдата ў дэпутаты менавіта за яго футболку з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі», у якой пенсіянер, сябра АГП звычайна з'яўляецца на публіцы - ходзіць па вуліцы і ездзіць у грамадскім транспарце.

З-за гэтай футболкі ва Уладзіміра Няпомняшчых былі праблемы з міліцыяй, яго некалькі разоў затрымлівалі, але не каралі адміністрацыйна.

Апошнія навіны