BE RU EN

Паўлу Севярынцу за час «хіміі» прыйшло больш за тысячу лістоў

  • 13.09.2012, 9:57

Палітвязень імкнецца адказаць усім.

У сярэднім, на імя палітыка ў вёску Куплін Пружанскага раёна прыходзіць тры лісты ў дзень.

Вось што кажа Павел Севярынец: «Год і месяц як адпісваюцца лісты. Іх прыйшло ўжо больш за тысячу. У асноўным, словы падтрымкі, віншаванні са святамі, прывітанні. Нават піша нехта з тых людзей, хто пісаў мне падчас мінулага абмежавання волі ў Малым Сітна, - старыя адрасаты. Паставіў сабе задачу адказаць усім, але фізічна, вядома, цяжкавата».

Севярынец наракае, што недастаткова вольнага часу, каб займацца творчасцю, пісаць артыкулы ў газеты, займацца партыйнымі справамі, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» прысудзілі за Плошчу 19 снежня 2010 года да трох гадоў «хіміі». Павел Севярынец адбывае пакаранне ў камэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна. У мінулым годзе восенню за добрую працу ён атрымаў у камэндатуры прадстаўленне на скарачэнне тэрміну абмежавання волі, але пакаранне пакінулі без зменаў.

Апошнія навіны