BE RU EN

Афіцыёз няма каму чытаць?

  • 12.09.2012, 15:03

З пяці афіцыйных газет да 2013 года зробяць адну.

Аб гэтым сёння на сустрэчы з калектывам пружанскай газеты «Раённыя буднi» паведаміў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.

У гэты холдынг ўвойдуць «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Рэспублiка», «Белорусская нива» и «Знамя юности». Што датычыцца назвы грамадска-палітычнага выдавецкага дома і газеты, якая будзе яго прадстаўляць, то, па словах міністра, вырашана, што гэта не будзе «Советская Белоруссия». У цяперашні час пытанне назвы прапрацоўваецца, перадае БелТА.

Што датычыцца журналістаў газет, якія ўвойдуць у холдынг, міністр адзначыў, што рэарганізацыя не пацягне за сабой скарачэння творчых кадраў. Па сутнасці, гэта будзе адна вялікая галоўная газета краіны.

«У нас сёння дастаткова шмат галоўных газет. У той жа час Беларусь - краіна невялікая, і ў нас не так шмат навін і падзей, таму рэспубліканскія газеты шмат у чым дублююць адзін аднаго, пішуць пра адно і тое ж. Пры стварэнні адзінага выдавецкага дома з'явіцца магчымасць манеўру рэдакцыйнай палітыкі. І самае галоўнае: у краіне з'явіцца адзіны дзяржаўны друкаваны орган - сур'ёзны, вялікі, аўтарытэтны», - упэўнены Праляскоўскі.

Апошнія навіны