BE RU EN

Кандыдата Алену Фаміну зноў затрымалі на мяжы

  • 12.09.2012, 11:17

На беларуска-літоўскай мяжы беларускія мытнікі правялі дагляд рэчаў Алены Фаміной, якая балатуецца па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17.

У той час пакуль праводзілі ператрус, цягнік «Менск-Вільнюс» быў затрыманы, перадае «Радыё Свабода».

Гэта ўжо другі ператрус за апошнія два тыдні. У пачатку верасня Алену Фаміну затрымалі падчас вяртання з Польшчы. Ёй давялося вытрываць два ператрусы і асабісты дагляд. Мытнікі шукалі нейкую вялікую суму грошай, якую, па іх падазрэнні, яна нібыта павінна была везці праз мяжу.

Апошнія навіны