BE RU EN

Спаленая машына спікера АГП не была застрахаваная

  • 12.09.2012, 10:53

Уладальнік аўтамабіля звязвае падпал машыны з кампаніяй байкоту, якую праводзіць АГП.

«Закінуў факел і трохлітровую пластмасавую ёмістасць з бензінам, - распавядае Аляксей Ціханенкоў сайту АГП. - Машына не была застрахаваная - усё ж такі 1000 даляраў за КАСКА - гэта шмат. Праходзіў тэст на паліграфе, высвятлялі, ці не сам падпаліў машыну. Крымінальную справу пакуль не завялі, абяцаюць завесці ў пятніцу - пасля таго, як МНС дасць заключэнне, ці быў гэта падпал.

На месца здарэння прыязджала дзяжурная следчая група і спецыялісты МНС. Шкло было разбітае, факел - палачка такая, абматаная на канцы чымсьці скручаным - ляжаў прама на кіроўчым сядзенні, і каністра гэтая валялася.

Пакуль нічога незразумела. Але пагрозы паступалі і раней. Пісалі тут на мяне заяву, што я мітынгі праводжу, улёткі раскідваю... Так што цалкам верагодна, што ўсе гэтыя падзеі звязаныя з маёй палітычнай дзейнасцю. Па крайняй меры, уладам вельмі не падабаецца пазіцыя АГП і агітацыя за байкот».

Апошнія навіны