BE RU EN

Стаўка рэфінансавання зніжана да 30%

  • 12.09.2012, 10:54

Нацыянальны банк Беларусі з 12 верасня знізіў стаўку рэфінансавання на 0,5 адсоткавага пункта, да 30% гадавых.

Чарговае зніжэнне стаўкі рэфінансавання з 12 верасня стала восьмым з пачатку гэтага года. Папярэдні раз стаўка рэфінансавання зніжалася 15 жніўня, на 0,5 а.п., да 30,5% гадавых, паведамляе «Інтэрфакс».

Між тым, стаўкі па інструментам адабрання і прадастаўлення ліквіднасці Нацбанк пакідае нязменнымі з сярэдзіны ліпеня: 19% гадавых і 50% гадавых адпаведна.

Нацбанк адзначаў, што стаўка рэфінансавання ў чарговы раз зніжана, нягледзячы на паскарэнне інфляцыі ў жніўні (2,3%, за 8 месяцаў 14,6%). Рэгулятар лічыць, што новае значэнне стаўкі дазволіць захаваць бягучую жорсткасць грашова-крэдытнай палітыкі, у мэтах запаволення інфляцыі і стварэння ўмоў для істотнага зніжэння базавай стаўкі ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Апошнія навіны