BE RU EN

Кіраўнік МЗС Швецыі: Лукашэнка паводзіць сябе як бандыт

  • 8.08.2012, 13:37

Карл Більт не сумняваецца, што за новым дыпламатычным скандалам стаіць беларускі кіраўнік.

«Лукашэнка паводзіць сябе як бандыт. Я не ведаю, чаму ён пайшоў на эскалацыю. Ні для каго не з'яўляецца сакрэтам, што беларускія ўлады на працягу ўжо доўгага часу раздражняе наша праграма па дэмакратыі. Зараз гэты гнеў проста выплюхнуўся вонкі. Няма сумненняў, што за гэтым стаіць сам Лукашэнка», - сказаў шведскі міністр замежных спраў у інтэрв'ю агенцтву TT.

Нагадаем, сёння стала вядома, што Беларусь адклікае сваю амбасаду ў Швецыі і ўсіх яе супрацоўнікаў. У якасці прычыны адклікання дыппрадстаўніцтва МЗС назваў выправаджэнне са Швецыі двух беларускіх дыпламатаў. Гэта адбылося пасля рашэння беларускага боку пра непадаўжэнне акрэдытацыі амбасадару Швецыі ў Менску Стэфану Эрыксану.

Дыпламатычны скандал стаў працягам гісторыі шведскага «плюшавага дэсанта».

Як паведамляў сайт charter97.org, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёта да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру. Маладым людзям прад'явілі абвінавачванні ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Ім пагражае да 7 гадоў турмы.

Лукашэнка таксама зняў з пасад старшыню Дзяржпамежкамітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна.

Апошнія навіны