BE RU EN

Ва Украіне забаранілі прадукцыю «Беллакта»

  • 7.08.2012, 10:47

Ветэрынарная і фітасанітарная служба Украіны забараніла ўвоз прадукцыі кампаніі SADIA SA SIF 1 (Бразілія) і ААТ «Беллакт» (Беларусь).

Паводле паведамлення Дзяржветфітаслужбы, такое рашэнне прынята ў сувязі з неадпаведнасцю прадуктаў гэтых кампаній, якія пастаўляюцца ва Украіну, патрабаванням якасці і бяспекі.

У прыватнасці, у ходзе лабараторных даследаванняў марожанай свініны, вырабленай SADIA SA SIF 1, была выяўленая палачкавідная бактэрыя Listeria monocytogenes. У сухой малочнай сумесі для дзіцячага харчавання «Беллакт БІФІДА 2» вытворчасці «Беллакт» выяўлена цвіль.

Апошнія навіны