BE RU EN

У Гаазе пікетавалі беларускую амбасаду (Фота)

  • 30.08.2012, 15:29

29 жніўня ў Нідэрландах адбылася акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня зніклых людзей.

Мерапрыемства прайшло каля будынка амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрланды. Удзельнікі акцыі трымалі плакат з партрэтамі гвалтоўна зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага, паведамляе сайт грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем».

Пікетаванне амбасады працягвалася адну гадзіну.

У акцыі прынялі ўдзел сябры Фонду імя Тадэвуша Касцюшкі, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і ініцыятывы «Мы памятаем». Да акцыі таксама далучылася некалькі плюшавых мядзведзяў.

Апошнія навіны