BE RU EN

У цэнтры Мюнхена ўзарвалі бомбу часоў Другой сусветнай (Відэа)

  • 29.08.2012, 14:57

Больш за 2500 жыхароў горада былі эвакуяваныя.

У Мюнхене зроблены кантраляваны выбух 250-кілаграмовай авіяцыйнай бомбы часоў Другой сусветнай вайны. Яна была знойдзена ў ходзе будаўнічых работ у ноч на аўторак, 28 жніўня, паведамляе тэлеканал Euronews.

У ходзе аперацыі па абясшкоджванні высветлілася, што дэтанацыя можа адбыцца ў любы час з-за дрэннага стану выбухоўніка, таму было вырашана бомбу падарваць на месцы.

Больш за 2500 жыхароў Мюнхена ў раёне Швабінг былі эвакуяваныя. Раён быў ачэплены, бліжэйшая станцыя метро зачыненая. Паліцыя перакрыла таксама рух транспарту на ўчастку Леапольдштрасэ.

У выніку выбуху вылецелі ўсе шыбіны ў бліжэйшых дамах, многія з іх атрымалі пашкоджанні і маюць патрэбу ў праверцы, перш чым туды зноў заселяць людзей.

Апошнія навіны