BE RU EN

АБЭЗ у Брэсце затрымаў начальніка цягніка Менск-Варшава

  • 29.08.2012, 11:09

Таксама затрыманыя правадніца і 10 пасажыраў.

Цягнік Менск-Варшава сёння прыбыў у польскую сталіцу з гадзінным спазненнем. Прычынай, як паведамілі charter97.org яго пасажыры, стала аперацыя АБЭЗ у Брэсце. Супрацоўнікі аддзела затрымалі начальніка цягніка па абвінавачванні ў атрыманні хабараў. Таксама з цягніка знялі правадніцу 4 вагона і дзесяць пасажыраў, якія ехалі без квіткоў.

Супрацоўнікі АБЭЗ сцвярджаюць, што безквітоўнікі плацілі грошы за праезд начальніку цягніка. Таксама яны заявілі пра тое, што ў іх маюцца відэадоказы злачынства.

Пра далейшы лёс затрыманых пакуль невядома.

Апошнія навіны