BE RU EN

Сёння пачынаецца суд над Зміцерам Дашкевічам

  • 28.08.2012, 8:06

Палітвязню пагражае да года пазбаўлення волі.

Закрытае пасяджэнне суда над лідэрам «Маладога фронту» пройдзе ў папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім, дзе ён зараз адбывае пакаранне. Новую крымінальную справу на Зміцера Дашкевіча завялі па абвінавачванні ў «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі».

Як паведаміла намеснік старшыні «Маладога фронту» і нявеста зняволенага палітыка Наста Палажанка, па справе Дашкевіча праходзіць каля 40 сведак. Гэта і міліцыянты, і зняволеныя. Аднак невядома, ці ёсць хоць адзін сведка з боку самога палітвязня. Сам ён адмовіўся ад абароны, так як лічыць гэты працэс незаконным.

Нагадаем, маладафронтаўцаў Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава затрымалі 18 снежня 2010 года, напярэдадні выбараў прэзідэнта. Іх абвінавацілі ў «збіцці» двух менчукоў. Дашкевічу прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Да завядзення новай справы маладафронтаўцу заставалася адбыць менш за пяць месяцаў пакарання.

Апошнія навіны