BE RU EN

Брэйвіка прысудзілі да 21 года турмы

  • 24.08.2012, 11:28

Суд прызнаў нарвежскага тэрарыста псіхічна здаровым.

Нарвежскі суд прызнаў Андэрса Брэйвіка, які забіў 77 чалавек летам 2011 года, псіхічна здаровым і прысудзіў да 21 года турмы, паведамляе Lenta.ru.

21 год - гэта максімальны тэрмін, прадугледжаны нарвежскім заканадаўствам. Пасля яго заканчэння Брэйвіка могуць пакінуць пад вартай, калі палічаць, што ён усё яшчэ небяспечны для грамадства.

Брэйвік будзе адбываць пакаранне ў нарвежскай турме «Іла». Для тэрарыста спецыяльна пераабсталявалі адно крыло будынка турмы. Яму выдзелілі тры камеры: спальня, пакой для фізічных практыкаванняў і кабінет. Уся мэбля ў камерах прыпаяная да падлогі. У Брэйвіка не будзе доступу ў інтэрнэт, аднак яму дадуць афлайнавую версію «Вікіпедыі». У крыле Брэйвіка ёсць асобны двор, у якім ён зможа дыхаць свежым паветрам. Двор абгароджаны высокай бетоннай сцяной і калючым дротам.

Нагадаем, Андэрс Берынг Брэйвік 22 ліпеня 2011 года ўчыніў выбух у цэнтры Осла, у выніку якога загінулі 8 чалавек. Пасля таго, як будынак не паваліўся, на што ён разлічваў, Брэйвік адправіўся ў моладзевы лагер кіруючай Нарвежскай працоўнай партыі на выспе Утойя, на возеры Цірыфьёрд, дзе расстраляў 69 чалавек. На выспе ў той дзень знаходзілася больш за 500 чалавек.

Апошнія навіны