BE RU EN

Дзяніса Дашкевіча 4 гадзіны пратрымалі ў Рагачоўскім КДБ

  • 24.08.2012, 10:34

Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Дзяніс Дашкевіч, не зарэгістраваны па Рагачоўскай выбарчай акрузе ў якасці кандыдата ў «дэпутаты», прабыў у мясцовым КДБ амаль 4 гадзіны.

Ад яго патрабавалі, каб той падпісаў адпаведную паперу, у якой адзначалася, што ён - фінансавы махінатар, які браў грошы за арганізацыю вяселляў у далярах, а не рублях, а таксама дапамагаў сваім калегам-прадпрымальнікам арганізоўваць такія святы. Падобная размова праводзілася і з жонкай Дашкевіча, якая выйшла з КДБ крыху раней, піша ПЦ «Вясна».

Супрацоўнікі КДБ сказалі Дашкевічу, што на яго можа быць распачата крымінальная справа, а матэрыялы па яго дзейнасці будуць перададзены ў падатковую інспекцыю.

Сам Дашкевіч кажа, што выклік у КДБ звязаны з «выбарамі», каб актывіст не змог абскардзіць рашэнне Рагачоўскай выбарчай камісіі.

Апошнія навіны