BE RU EN

Адмовілі ў рэгістрацыі і выклікалі ў КДБ

  • 23.08.2012, 16:59

Сёння актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў мясцовы КДБ, патэлефанаваўшы на хатні нумар.

Дзянісу прапанавалі прыехаць для «размовы», прычым «як мага хутчэй», узяўшы з сабой пашпарт. Супрацоўнік КДБ не ўдакладніў, па якой справе будзе праходзіць гаворка і ў якасці каго Дашкевіча выклікаюць у раённы Камітэт дзяржаўнай бяспекі, піша ПЦ «Вясна».

Па інфармацыі «Праваабаронцаў за свабодныя выбары», на размову ў КДБ таксама была выклікана жонка Дашкевіча і некалькі мясцовых актывістаў.

Нагадаем, учора патэнцыйнаму кандыдату па Рагачоўскай выбарчай акрузе адмовілі ў рэгістрацыі, спаслаўшыся на тое, што 80 адсоткаў подпісаў, сабраных за Дашкевіча, з'яўляюцца несапраўднымі.

Дашкевіч таксама вядомы як арганізатар акцыі па вяртанні «Дажынак» у Рагачоў.

Апошнія навіны