BE RU EN

Беларускія журналісты па-ранейшаму ў спісах «невыязных»

  • 23.08.2012, 10:23

Прынамсі, тры сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў да гэтага часу не могуць пакідаць межы краіны.

Гэта шэф-рэдактар газеты «Наша Нiва» Андрэй Дынько, афіцыйны прадстаўнік тэлеканала «Белсат» у Беларусі Міхаіл Янчук, а таксама Аляксандр Атрошчанкаў - прэс-сакратар былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, Дынько і Янчук нядаўна звярталіся ў свае тэрытарыяльныя аддзелы па грамадзянстве і міграцыі. Там яны яшчэ раз атрымалі пацверджанне ўласнага абмежаванага статусу. Абодва яны былі ўнесены ў «чорныя спісы» па ініцыятыве Мінабароны.

Нагадаем, што нядаўна са спісу «невыязных» былі выключаны кіраўнік БАЖ Жанна Літвіна, праваабаронцы Алег Волчак, Андрэй Бандарэнка, Гары Паганяйла, палітык Віктар Карніенка і іншыя. МУС растлумачыў з'яўленне іх імёнаў у спісе «невыяздных» нейкім «кампутарных збоем».

Апошнія навіны