BE RU EN

Прэм'ер Літвы адказаў на пагрозы Лукашэнкі

  • 21.08.2012, 16:22

Андрус Кубілюс падкрэсліў, што плюшавы дэсант, які раззлаваў беларускага кіраўніка, быў прыватнай ініцыятывай шведскіх актывістаў.

Кубілюс сказаў, што, на яго думку, з Менскам хвалюючыя яго пытанні можна абмеркаваць без пагроз, якія чуліся з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе ru.delfi.lt.

«Наколькі мы інфармаваныя, з гэтым інцыдэнтам літоўскія ведамствы не маюць нічога агульнага, таму гэта трэба расцэньваць, як справу прыватнай ініцыятывы», - сказаў у аўторак Кубілюс журналістам ва ўрадзе.

Ён выказаў надзею на тое, што на ўсе пытанні адкажа расследаванне і сказаў, што ў высвятленні абставінаў гэтай справы, з Беларуссю будуць працаваць у рамках дзеючых «абавязацельстваў прававой дапамогі».

«Трэба ў дадзеным выпадку падзяляць палёты ў паветранай прасторы Літвы, якія праводзяцца па ўстаноўленых правілах, і пытанне, ці былі яны парушаныя, ці не і тое, што адбывалася ў суседняй краіне», - сказаў прэм'ер-міністр.

Кубілюс сказаў, што ніяк не ацэньвае заяву Лукашэнкі аб тым, што з-за акцыі шведаў Літве «мала не пакажацца».

«Я не ацэньваю такія заявы, бо думаю, што мы з'яўляемся суседзямі, а суседзі сумесныя пытанні могуць высветліць і без такіх заяў», - сказаў Кубілюс.

Як паведамляў сайт charter97.org, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёту да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які апублікаваў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру. Маладым людзям прад'явілі абвінавачванні ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Ім пагражае да 7 гадоў турмы.

Лукашэнка таксама зняў з пасад старшыню Дзяржпамежкамітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна. Амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан быў высланы з краіны, а беларуская амбасада ў Швецыі - адклікана.

Беларускі бок звярнуўся да праваахоўных органаў Літвы з просьбай аб прававой дапамозе ў правядзенні расследавання палёту.

Апошнія навіны