BE RU EN

Менская школьніца скокнула з 22-павярховага дома

  • 20.08.2012, 10:31

Першамайскі (Менска) раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі вучаніцы 10-га класа адной са сталічных школ.

Як сказаў БелаПАН старшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў, 18 жніўня каля 16.40 дзяўчына 1997 года нараджэння скончыла жыццё самагубствам, скокнуўшы з даху 22-павярховага дома на вуліцы Шугаева.

Усяго за мінулыя выходныя ў Менску скончылі жыццё самагубствам пяцёра чалавек. Жанчына 1981 года нараджэння выкінулася з балкона 11-га паверха, жанчына 1966 года нараджэння - з акна кватэры на 4-м паверсе. Пасля падзення яна была яшчэ жывая, але памерла ў шпіталі. Два чалавекі павесіліся: мужчына 1962 года нараджэння і жанчына 1990 года нараджэння.

Па ўсіх выпадках следчымі падраздзяленнямі праводзяцца праверкі.

Апошнія навіны