BE RU EN

Амбасада Беларусі ў Швецыі зачынілася

  • 20.08.2012, 8:08

З 20 жніўня амбасада спыняе прыём дакументаў для віз.

Гэта адбываецца ў адпаведнасці з зацверджанымі тэрмінамі спынення дзейнасці беларускай амбасады ў Швецыі.

Нагадаем, 8 жніўня МЗС Беларусі заявіла, што адклікае сваю амбасаду ў Швецыі. Шведскаму боку прапанавана адклікаць сваю амбасаду ў Менску да 30 жніўня. Аднак у МЗС Беларусі падкрэслілі, што гаворка аб разрыве дыпламатычных адносін не ідзе.

Функцыі амбасады Беларусі ў Швецыі будзе выконваць амбасада іншай краіны. Інтарэсы Швецыі ў Беларусі будзе прадстаўляць Эстонія, нагадвае «Еўрарадыё».

Нагодай для абвастрэння адносін паміж Беларуссю і Швецыяй стала рашэнне беларускага боку не падаўжаць акрэдытацыю шведскага амбасадара ў Беларусі Стэфана Эрыксана. Швецыя палічыла гэтае рашэнне палітычна матываваным і заявіла, што не жадае бачыць у сябе новага беларускага амбасадара, а таксама выслала з краіны яшчэ дваіх беларускіх дыпламатаў.

Апошнія навіны