BE RU EN

Лукашэнка запатрабаваў адмовіцца ад імпарту расліннага алею

  • 17.08.2012, 16:48

Беларусь да 2015 года павінна поўнасцю забяспечваць сябе сланечнікавым алеем, запатрабаваў сёння Лукашэнка на палях Гомельскай вобласці.

«Калі мы ўмеем апрацоўваць сланечнік і гэта нам трэба, то давайце пашырацца. Трэба выходзіць на вытворчасць 50 тыс. т сланечнікавага алею, тым больш гэта рэнтабельна», - заявіў Лукашэнка, пачуўшы, што 50 тыс. тон пазбавяць Беларусь ад імпарту расліннага алею.

Дыктатар таксама паставіў задачу да канца года вызначыцца з тым, якія культуры найбольш аптымальна вырошчваць менавіта на землях Гомельскай вобласці, каб яны давалі максімальную эфектыўнасць, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны