BE RU EN

Жанну Літвіну выключылі са спісу «невыязных»

  • 17.08.2012, 14:43

Адпаведнае паведамленне кіраўнік ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала з Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі.

Чыноўнікі Дэпартамента спаслаліся на кампутарны збой, які нібыта адбыўся ў іх з 24 лютага па 10 сакавіка бягучага года, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Сама кіраўнік БАЖ лічыць азначаную прычыну надуманай і звязвае яе з канкрэтным палітычным рашэннем афіцыйнага Менска.

Тым часам у чорным спісе МУС Беларусі па ранейшаму знаходзяцца трое сяброў ГА «БАЖ»: Аляксандр Атрошчанкаў, Андрэй Дынько і Міхаіл Янчук.

Апошнія навіны