BE RU EN

КДБ сарваў штогадовы сход «Гавары праўду»

  • 17.08.2012, 12:54

Кіраўніцтва базы адпачынку «Лясны рай» у Кіраўскім раёне адмовіла актывістам у арэндзе за дзень да засялення.

Збор актыву павінен быў адбыцца 17-19 жніўня. Да гэтага ўсе арганізацыйна-тэхнічныя моманты з адміністрацыяй базы былі вырашаныя і ўзгодненыя, перадае «Еўрарадыё».

Спачатку супрацоўнікі базы паведамлялі актывістам, што там няма святла. Затым - што кіраўніцтва базы будзе праводзіць свае мерапрыемствы. А ў выніку апынулася, што паступіў званок з КДБ і супрацоўнік гэтай установы забараніў праводзіць збор актывістаў на тэрыторыі базы.

Актывістам «Гавары праўду» таксама паведамілі, што КДБ не дасць магчымасці правесці штогадовы збор у Магілёўскай вобласці: усе аграсядзібы і базы адпачынку атрымалі загад не пускаць актывістаў пад рознымі падставамі.

Апошнія навіны