BE RU EN

Рэальны памер пенсіі зменшыўся

  • 17.08.2012, 11:00

Рэальны памер прызначаных пенсій у ліпені 2012 года ў параўнанні з чэрвенем паменшыўся на 1,3%.

Такія дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт, піша БелаПАН.

Сярэдні памер прызначаных пенсій склаў 1 млн. 415,2 тыс. рублёў, што ў 2,3 разы перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.

Сярэдні памер пенсій па ўзросту склаў 1 млн. 472,7 тыс. рублёў, па інваліднасці - 1 млн. 292,9 тыс. рублёў, па прычыне страты карміцеля - 925,5 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій - 689,2 тыс. рублёў .

Паводле звестак Белстата, у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў ліпені 2012 года на ўліку знаходзіліся 2 млн. 498,1 тыс. пенсіянераў.

Апошнія навіны