BE RU EN

Менчанка: «Ехала ў Дразды, не туды павярнула - і раз, штраф!»

  • 17.08.2012, 10:54

Жанчыну аштрафавалі за тое, што яна заехала ў рэзідэнцыю Лукашэнкі.

На чарговым «разборы палётаў» у ДАІ Менска прысутнічала парушальніца, якая паквапілася на «святое».

Яе кароткае тлумачэнне прыводзіць «Белгазета»:

«Я заехала ў рэзідэнцыю Лукашэнкі. Я туды выпадкова патрапіла, праўда! Ехала на возера ў Дразды, не туды павярнула - і раз, штраф! Я нават убачыць нічога не паспела».

Апошнія навіны