BE RU EN

Месцы ў чарзе на памежным пераходзе прадаюць за 60 даляраў

  • 17.08.2012, 9:26

Жыхары беларускай вёскі Новая Гута, непадалёк ад памежнага пераходу на ўкраінскі бок, прыдумалі, як зарабіць на вялікіх чэргах.

Падлеткі ноччу займаюць чаргу, а раніцай прадаюць месца ў ёй «багатым» аўтамабілістам з расейскімі нумарамі. Прыкладны кошт паслугі - 2 тыс. расейскіх рублёў.

У Гомельскай вобласці аўтамабільны памежны пераход «Новая Гута» мае высокую нагрузку - гэта, бадай, адзінае месца, праз якое і расейцам, і беларусам зручней патрапіць ва Украіну. Чэргі як з аднаго, так і з гэтага боку - з'ява звычайная, асабліва ў выходныя дні, калі гамяльчане едуць на шопінг у Чарнігаў, і ў сезон адпачынкаў.

Жыхары прымежных вёсак робяць на чэргах своеасаблівы бізнэс. У транзітнай зоне, дзе немагчыма набыць ні вады, ні ежы, беларускі і ўкраінкі гандлююць кавай, гарбатай, бульбай, піражкамі і іншым. Для кіроўцаў грузавых аўтамабіляў, якім здараецца па некалькі дзён стаяць у памежных чэргах, гарачая ежа і напоі становяцца выратаваннем, паведамляе «Белсат».

А беларускія падлеткі ўвялі новы від паслуг. Жадаючым скараціць час чакання ў чарзе жыхары памежнай зоны прадаюць занятае загадзя месца прыкладна за 2 тысячы расейскіх рублёў (каля 520 тысяч беларускіх рублёў).

Апошнія навіны