BE RU EN

Забастоўка на «Мілавіцы»

  • 16.08.2012, 14:17

Як стала вядома charter97.org, нядаўна на прадпрыемстве СП ЗАТ «Мілавіца» адбылася забастоўка.

Швачкі цэха № 6 адмовіліся працаваць з-за нізкай зарплаты - 2.7-3.5 мільёнаў рублёў (320-430 даляраў ЗША) і запатрабавалі сустрэчы з начальствам, паведаміў чытач charter97.org.

Начальства паабяцала павелічэнне зарплаты на 15 адсоткаў. Варта адзначыць што зарплаты іншых работнікаў (грузчыкаў, кладаўшчыкоў і г.д.) таксама з'яўляюцца мінімальнымі.

Пры гэтым арганізацыя «ганарыцца» сваімі дасягненнямі ў галіне развіцця прадпрыемства (адкрываюцца новыя крамы, выручка расце), а вось зарплата не павялічваецца, адзначыў чытач.

Апошнія навіны