BE RU EN

На спікера АГП нацкавалі падатковую

  • 15.08.2012, 15:40

На Сяргея Ліса, спікера Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які быў вылучаны з'ездам, але забраў дакументы з-за псіхалагічнага ўздзеяння на яго бацьку, працягваецца ціск.

Цяпер ад яго ў загадным парадку патрабуюць з'явіцца ў падатковую. Прычым па тэлефоне і зноў праз бацьку. Мабыць, гродзенскім уладам не спадабалася, што хоць Сяргей і забраў дакументы, датэрмінова зняўшыся з дыстанцыі, але паведаміў усе падрабязнасці таго, што адбываецца ў незалежныя СМІ, паведамляе прэс-служба АГП.

- Зноў патэлефанавалі бацьке з незнаёмага тэлефона, - распавядае Сяргей Ліс. - Ён падняў трубку, таму што па спецыфіцы бізнэсу часта мае зносіны з кліентамі, якія тэлефануюць з незнаёмых тэлефонаў. Запатрабавалі, каб я з'явіўся ў падатковую. Казалі нешта пра справаздачу па даходах за 2011 год. Бацька іх выслухаў, паколькі мы працуем разам у адным бізнэсе. А гэта ж падатковая. Сам я без афіцыйнага выкліку ехаць не хацеў бы, так як усе пытанні з падатковай за 2011 год былі вырашаны. Я расцэньваю гэта як спробу ціску. Цяпер яны працягваюць: шлюць смс ўжо на мой тэлефон з патрабаваннем ператэлефанаваць. Без усялякіх там афіцыйных павестак і нават без «калі ласка».

Апошнія навіны