BE RU EN

Менскі будаўнік зваліўся з вежавага крана

  • 10.08.2012, 11:02

Выратавальнікі дасталі цела рабочага, які зваліўся з вежавага крана на будоўлі ў Менску, з арматурнай канструкцыі.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу ў МНС Беларусі.

«На будоўлі шматпавярховага дома ў Менску з вежавага крана зваліўся рабочы 1960 года нараджэння і разбіўся да смерці. Выратавальнікі дасталі цела мужчыны з арматурнай канструкцыі, на якую ён упаў з вышыні 9 паверха», - паведамілі ў МНС.

Як паведамілі ва ўпраўленні следчага камітэта па Менску, па факце гібелі рабочага праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Няшчасны выпадак адбыўся на будоўлі дома па вуліцы Сувязістаў у Партызанскім раёне.

Апошнія навіны