BE RU EN

Палітсалдата Мускага пераводзяць у вайсковую частку ў Лапічах

  • 5.07.2012, 13:00

У дадзены момант Міхаіла Мускага вязуць у вайсковую частку, якая знаходзіцца ў вёсцы Лапічы Асіповіцкага раёна.

Пра гэта актывіст «Маладога Фронту» паведаміў у «Фэйсбуку».

Нагадаем, актывіст моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Міхаіл Мускі быў гвалтоўна адпраўлены ў войска з ізалятара часовага ўтрымання. Пры гэтым, заява актывіста на альтэрнатыўную грамадзянскую службу была праігнаравана. Раней апазіцыянер служыў у артылерыйскіх войсках у вёсцы Парсючка Лепельскага раёна.

У знак пратэсту супраць незаконнага прызыву ён адмовіўся прымаць прысягу.

Апошнія навіны