BE RU EN

Міт Ромні асудзіў дыктатуру ў Беларусі

  • 31.07.2012, 14:30

Кандыдат у прэзідэнты ЗША зрабіў заяву падчас візіту ў Варшаву.

«На жаль, сёння ёсць частка свету, дзе жаданне быць свабодным сустракае жорсткі ціск. Прама на ўсход адсюль народ Беларусі пакутуе ад прыгнёту дыктатуры», - заявіў Міт Ромні ў Варшаве.

Кандыдат Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзідэнта ЗША Міт Ромні ў аўторак працягвае свой візіт у Польшчу - апошні ў рамках яго замежнага турнэ. У праграме візіту - сустрэчы з прэзідэнтам Браніславам Камароўскім, кіраўніком МЗС Радаславам Сікорскім.

Як паведамляюць СМІ, Ромні абраў для наведвання менавіта Польшчу, найважнейшага амерыканскага саюзніка ў рэгіёне, каб паспрабаваць пераканаць польскую дыяспару ў ЗША, што ён зойме больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Расеі, чым цяперашні прэзідэнт ЗША Барак Абама.

«Надзеі на рух Расеі ў напрамку свабоднага і адкрытага грамадства не ўвянчаліся поспехам. У неспакойным свеце Польшча выступае ў якасці прыкладу і абаронцы волі», - сказаў Ромні.

Апошнія навіны