BE RU EN

Першыя амніставаныя пачалі выходзіць на свабоду

  • 31.07.2012, 10:14

(абноўлена) Асобы, да якіх ужытая амністыя ў 2012 годзе ў Беларусі, пачалі выходзіць з месцаў пазбаўлення волі.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

«З месцаў пазбаўлення волі ўжо выйшлі першыя амніставаныя ў гэтым годзе», паведамілі ў МУС. Там нагадалі, што больш за тыдзень таму адбыліся першыя пасяджэнні камісій па разгляду спраў у дачыненні да асоб, да якіх можа быць прыменена амністыя. Яны прайшлі ва ўсіх папраўчых калоніях Беларусі. Тады было разгледжана пытанне аб прымяненні амністыі ў дачыненні да 816 асуджаных, адмоўлена ў амністыі больш за 560 асуджаным.

У МУС паведамілі, што «разгледжана пытанне аб прымяненні амністыі ў дачыненні да яшчэ 1640 асуджаных, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі».

«Начальнікамі папраўчых устаноў закрытага тыпу вынесеныя пастановы аб вызваленні ад далейшага адбывання пакарання 237 чалавек, у тым ліку - 44 чалавек, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, 6 жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, 7 асоб пенсійнага ўзросту», праінфармавалі ў МУС . «Дадзеныя асобы адбывалі пакаранне за ўчыненне злачынстваў, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі або менш цяжкіх. У перыяд адбывання пакарання характарызаваліся станоўча», адзначылі ў міністэрстве.

«Прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на адзін год у дачыненні да 406 чалавек. Адмоўлена ў прымяненні амністыі 997 асуджаным», паведамілі ў МУС.

Нагадаем, 15 чэрвеня законапраект аб амністыі быў накіраваны на разгляд у «парламент», у канцы чэрвеня закон быў прыняты абедзвюма «палатамі». На палітвязняў амністыя не распаўсюджваецца.

Апошнія навіны