BE RU EN

Невядомыя апаганілі помнік каля Чырвонага касцёла ў Менску (Фота)

  • 27.07.2012, 14:47

Раніцай прыхаджане касцёла знайшлі каля помніка архангела Міхаіла банкі з-пад піва, бутэлькі і рэшткі ежы.

Па словах вернікаў, блюзнерства сітуацыі пагаршае тое, што, паводле вучэння Каталіцкай царквы, архангел Міхаіл з'яўляецца заступнікам Беларусі, піша «Тэлеграф».

Гэта ўжо не першы выпадак апаганьвання каталіцкіх храмаў у Беларусі за апошні час. Так, у Бабруйску Магілёўскай вобласці ў канцы траўня былі знойдзены абразлівыя надпісы на сценах былога езуіцкага касцёла, які з'яўляецца да таго ж гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У Мазыры невядомыя ў ноч з 17 на 18 сакавіка апаганілі сатанінскай сімволікай праваслаўны храм святога Сергія Раданежскага.

Апошнія навіны