BE RU EN

МАК паважае рашэнне не пусціць дыктатара ў Лондан

  • 27.07.2012, 13:50

Лукашэнку не пусцілі ў Велікабрытанію на Алімпійскія гульні па рашэнню Еўрапейскай камісіі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Жак Роге.

«Лукашэнку не пусцілі на тэрыторыю Велікабрытаніі, так як ён трапіў у чорны спіс Еўракамісіі ў Брусэлі, і мы паважаем гэта рашэнне», - сказаў Роге на прэс-канферэнцыі ў пятніцу, перадае БелаПАН.

Лукашэнка, які з'яўляецца кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвяза.

Нагадаем, арганізатары Алімпійскіх гульняў у Лондане адмовілі ў акрэдытацыі Аляксандру Лукашэнке з-за пераследу апазіцыі.

Апошнія навіны