BE RU EN

Пад Гродна п'яны кіроўца перакуліўся на грузавіку з «чарнілам» (Фота)

  • 26.07.2012, 13:02

Даволі кур'ёзная аварыя адбылася сёння раніцай, каля 10:00, недалёка ад Гродна.

На трасе М6 перакуліўся грузавік, які перавозіў пладова-ягаднае віно. Аб камічнасці ДТЗ можна казаць, улічваючы той факт, што кіроўца не пацярпеў. Пры гэтым, як паведамілі ў прэс-службе ДАІ рэгіёну, калі яго адвезлі на медагляд, у крыві мужчыны знайшлі алкаголь, піша onliner.by.

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца машыны не справіўся з кіраваннем, дапусціў занос прычэпа і перакуліў гружаны віном аўтамабіль. Акрамя механічных пашкоджанняў, да шкоды ад аварыі можна аднесці і пабітыя бутэлькі спіртнога. У машыне знаходзіўся не адзін дзясятак скрынь з віном.

Ёсць інфармацыя, што кіроўца пераконваў інспектараў, маўляў, выпіў ужо пасля здарэння - «з гора». Згодна з пунктам 32.2 ПДР, удзельніку дарожнага руху, які трапіў у ДТЗ, забараняецца ўжываць алкагольныя напоі, піва да праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выклiканага ужываннем наркатычных сродкаў.

Апошнія навіны