BE RU EN

За зверствы над бакланамі нікога не пакараюць

  • 26.07.2012, 11:12

Пракуратура адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце знявечання сотні птушанят бакланаў.

Замест гэтага вынікі праверкі перададзены ў Лукомльскі сельсавет. На жыхара Чашніцкага раёна, які адрэзаў дзюбы больш чым сотні птушанятам бакланаў, складуць адміністрацыйны пратакол. Максімальнае пакаранне, якое пагражае жывадзёру - штраф 3 мільёны рублёў або адміністрацыйны арышт на 15 сутак, перадае БелТА.

Атрымліваецца, што здзекі над дзесяткамі птушанят, якіх потым прыйшлося ўсыпіць, цягне такое ж пакаранне, як лаянка матам у грамадскім месцы.

Нагадаем, месяц таму на востраве аднаго з вадаёмаў, размешчаным у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, арнітолагі знайшлі амаль 100 птушанят бакланаў, у якіх былі адрэзаныя дзюбы. Знявечаных птушанят адлавілі і ўсыпілі. Гэтая беспрэцэдэнтная па сваёй жорсткасці навіна ўскалыхнула байнэт і беларусы запатрабавалі знайсці і пакараць жывадзёра. Так, анлайн петыцыя з такім патрабаваннем сабрала больш за 15 тысяч подпісаў.

Апошнія навіны