BE RU EN

Amnesty International прызнала Сурапіна вязнем сумлення

  • 25.07.2012, 17:32

Таксама праваабарончая арганізацыя патрабуе неадкладнага вызвалення Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава.

Інфармацыю пра гэта міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла ў сераду, 25 ліпеня, перадае «Радыё Свабода».

Нагадаем, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважаным для СПА праляцеў лёгкаматорны шведскі самалёт, з якога былі скінутыя плюшавыя мядзведзі над Менскам і Івянцом. Пасля гэтага журналіст Антон Сурапін, які першым размясціў на сваім сайце bnp.by фатаграфіі медзведзянятаў, і Сяргей Башарымаў, які раней здаваў кватэру шведам, былі арыштаваныя супрацоўнікамі КДБ.

Сяргею Башарымаву прад'яўлена абвінавачванне ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Ці прад'яўлена абвінавачванне Антону Сурапіну, невядома.

Апошнія навіны