BE RU EN

Савет ЕЗ занепакоены сітуацыяй з правамі чалавека ў Расеі

  • 25.07.2012, 10:00

Савет ЕЗ выказаў заклапочанасць у сувязі з запалохваннем расейскіх праваабаронцаў і з беспакаранасцю злачынцаў, вінаватых у гібелі актывістаў і журналістаў.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным камюніке, распаўсюджаным Саветам ЕЗ па выніках рэгулярных кансультацый ЕЗ і РФ па пытаннях праў чалавека, перадае «Інтэрфакс».

У камюніке гаворыцца пра тое, што ўлады Расеі павінны «даць дадатковыя тлумачэнні» з нагоды расследавання спраў аб забойствах праваабаронцаў і прадстаўнікоў СМІ. «Абодва бакі дамовіліся прыўнесці больш яснасці ў асобныя справы (забойстваў праваабаронцаў і журналістаў - ІФ), якія выклікаюць занепакоенасць», - адзначаецца ў паведамленні. У прыватнасці, Савет ЕЗ звярнуў увагу на тое, што пакуль застаюцца беспакаранымі асобы, вінаватыя ў гібелі журналісткі Ганны Паліткоўскай, праваабаронцы Наталлі Эстэміравай, а таксама іншых актывістаў.

Акрамя таго, Савет ЕЗ выказаў занепакоенасць станам свабоды веравызнання, сходаў, выказвання і сродкаў масавай інфармацыі ў Расеі, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт, а таксама выкананнем праў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.

У камюніке гаворыцца пра тое, што абодва бакі таксама абмеркавалі нядаўна прыняты ў Расеі закон аб некамерцыйных арганізацыях - «замежных агентах», абмяняліся меркаваннямі з нагоды аднаўлення артыкула аб паклёпе ў КК РФ і змяненняў у заканадаўчым асяроддзі РФ, якія датычацца захавання свабоды сходаў, асацыяцый, слова і інфармацыі.

Апошнія навіны