BE RU EN

Эколаг Таццяна Новікава выйшла на свабоду пасля арышту

  • 23.07.2012, 11:37

Актывістка Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава выйшла з турмы на Акрэсціна пасля пяцісуткавага арышту.

Таццяна Новікава і яшчэ адзін актывіст антыядзернай кампаніі, грамадзянін Расеі Андрэй Ажароўскі былі затрыманыя раніцай 18 ліпеня. Яны накіроўваліся ў амбасаду Расеі, каб перадаць адкрыты зварот супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва АЭС. Акцыя была прымеркавана да візіту ў Менск прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева, нагадвае БелаПАН.

На працягу дня месцазнаходжанне затрыманых не было вядома, і толькі вечарам высветлілася, што Новікава і Ажароўскі асуджаныя судом Маскоўскага раёна за дробнае хуліганства на пяць і дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту адпаведна.

У той жа дзень у Менску былі затрыманыя і асуджаныя, таксама за дробнае хуліганства, лідэр грамадскага аб'яднання «Экадом» Ірына Сухій і каардынатар маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіл Мацкевіч. Сухій пакаралі штрафам, Мацкевіча - арыштам на трое сутак.

Апошнія навіны